ВЕТКОВСКИЙ УИК-ЭНД: "Калядныя гісторыі"
Рождественские гуляния в самом разгаре!!! И наш тур окунет вас в атмосферу праздника и веселья с головой! Интерактивная программа, традиционное застолье, мастер-класс, и всё это в волшебном пространстве Ветковского музея!
Сустракаемся ў Гомелі і пад цікавыя “Калядныя гісторыі з бабулінага куфэрка” едзем у Ветку!
Далей нас чакае інтэрактыўная праграма “Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць!”
Перад намі ажывуць старадаўнія калядныя абрады і звычаі:
-сабярэм калядны стол з пачастункамі
-“паклічам мароз” на вячэру
-паварожым на будучыню
-ператворымся ў калядных персанажаў: каза, мядзведзь, цыган, цыганка, жораў, конік
-паспяваем калядныя песні
-атрымаем смачныя пачастункі
-паглядзім традыцыйную батлейку “Цар Ірад”
Абавязкова пагуляем па выставах знакамітага на ўвесь свет Веткаўскага музея і дазнаемся:
-як даўно людзі жывуць у ваколіцах Веткі?
-хто такія стараверы і як яны стваралі “райскія сады”?
-чаму пернік такі смачны і як прыгатаваць сапраўдную гарбату з самавара?
-якое значэнне мае традыцыйны арнамент?
-якія птушкі гуляюць па старонках Веткаўскіх рукапісаў
АБЕД!
Традыцыйная кухня часта распавядзе пра народ болей чым сотня энцыклапедый. Падчас тураў з намі абавязкова вучымся спрабаваць і пазнаваць Беларусь на смак!
На "дэсерт"!!! У цудоўнай атмасферы сваімі рукамі зробім сапраўдны беларускі цуд - каляднага саламянага павука.
І куды ж без калядных пачастункаў: паспрабуем гарачы глінтвейн і духмяныя веткаўскія пернікі!