Экскурсійны тур "І тчэ забыўшыся рука..."
Ткацтва – тэхналогія, якая валодае сапраўднай магіяй!
30 ЛІСТАПАДА нас чакае незабыўны дзень з поўным пагружэннем у ткацтва: экскурсіі, лекцыі, майстар-класы, этна-вечарына, традыцыйная ежа, майстры сваёй справы і сакральныя мясціны!
8:30 – выезд з Гомеля ў суправаджэнні атэставанага экскурсавода з расповедам “Каляндар традыцыйнага ткацтва”
9:00 – экскурсія ў Веткаўскі музей: “Як тыпішаш буквы, так я – урозы…”
Веткаўскі музей знаёміць з сапраўдным “космасам” традыцыйнага ткацтва, дзе няма дакладнай мяжы паміж тэхналогіяй і магіяй!
11:00 – традыцыйны перакус з лусцікамі і гарбатай
12:00 – знаёмства з Нелюбкай пачынаем з Мікольскай царквы
Унікальная ткацкая традыцыя ў тандэме са звычаямі “абракацца” (ахвяраваць ручнікі на іконы) нарадзіла ў неглюбцы неймаверна прыгожую прастору мясцовай царквы.
13:00 – знаёмімся з інтэр’ерам неглюбскай хаты і ладзім майстар-клас па ткацтву
Неглюбская хата – гэта цэлы космас і асаблівая прастора не толькі для цела, але і для душы.
14:00 – абракаемся ручніком ля святой крыніцы
Заедзем з аброчным ручніком да таямнічай неглюбкай крыніцы і загадаем кожны сваё самае запаветнае жаданне, бо ў такіх месцах жаданні абавязкова збываюцца!
15:00 – традыцыйны абед
16:00 – вясельная этна-вечарына ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі
Традыцыйнае беларускае “ВЯСЕЛЛЕ” - гэта ад слова ВЕСЕЛА! Разам з Вамі і сватоў дачакаемся, і гарбуз выкацім, і маладую прыбярэм, і каравай падзелім, і, канешне, спяем ды станцуем традыцыйныя “Лявоніху”, “Кракавяк”, “Падыспанец”, “Карапет”!
Кошт тура з выездам з Гомеля: 120 руб./чал.
Камфортная турыстычная група (18 чалавек) з цудоўным гідам!
Праезд, уваходныя квіткі ў музей, экскурсіі і ўсе актыўнасці, ланч і абед уключаны ў кошт тура!
Колькасць месцаў абмежавана!!!
+37529 77 88 450 - Пятро і каманда "Мора Вандраванняў"
Тэлефануйце і мы забраніруем для Вас неабходную колькасць месц!